Перайсці да зместу

Бітва пры Талаверы (1936)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва пры Талавера-дэ-ла-Рэйна
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Дата 3 верасня 1936
Месца Талавера-дэ-ла-Рэйна, Іспанія
Вынік перамога нацыяналістаў
Праціўнікі
Другая Іспанская Рэспубліка Рэспубліканцы Нацыяналісты
Камандуючыя
Хуан Мадэста,

Хасэ Рыкельмэ

Хуан Ягуэ
Карлас Асенсіа Кабанільяс,

Антоніа Кастэхон

Сілы бакоў
10 000 рэгулярных войскаў, міліцыя, артылерыя, бронецягнік 3 500 рэгулярных войскаў
Страты
500 загінулых, 1 000 палонных 1 000 забітых і параненых

Бітва пры Талавера-дэ-ла-Рэйна адбылася 3 верасня 1936 года падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Рэспубліканцы, спрабуючы перагарадзіць шлях на Мадрыд ля Талавера-дэ-ла-Рэйна, былі разгромлены арміяй нацыяналістаў. Сутыкненне скончылася цяжкімі стратамі з абодвух бакоў.

У пачатку верасня, пасля паступовага адступлення ўздоўж Таха, рэспубліканскія войскі замацаваліся на моцнай пазіцыі на вышынях пад Талаверай. У папярэдніх баях рэспубліканскі генерал Хасэ Рыкельмэ не адважваўся абараняцца на адкрытай мясцовасці і ўвесь час адступаў, што дазволіла яму захаваць сілы і сабраць ля Талаверы каля 10 000 чалавек. Яго войскі былі ўзмоцнены падмацаваннем: артылерыяй і бронецягніком. Стомленыя і патрапаныя нацыяналісты тым часам прасунуліся наперад на некалькі сотняў міль практычна без перадышкі.

На досвітку 3 верасня генерал Хуан Ягуэ загадаў палкоўніку Карласу Асенсіа і маёру Антоніа Кастэхону атакаваць абаронцаў у флангі. Дзве калоны неўзабаве захапілі чыгуначную станцыю і аэрадром. Рэспубліканцы зразумелі, што будуць акружаны і захоплены ў палон. Многія салдаты пакінулі свае пазіцыі і беглі з поля бою на аўтобусах. Апоўдні Ягуэ атакаваў непасрэдна сам горад. Хоць рэспубліканцы ўтрымлівалі свае пазіцыі большую частку дня, але да вечара Талавера ўсё ж была ўзята.

Баі каштавалі нацыяналістам 1000 чалавек забітымі і параненымі. У рэспубліканцаў было забіта 500 чалавек, 1000 трапіла ў палон. Пераможцам дасталіся таксама 42 гарматы.

Рэспубліканцы страцілі свой апошні рубеж абароны перад Мадрыдам, які неўзабаве быў абложаны.

  • Томас, Хью. Гражданская война в Испании. Нью-Йорк: Харпер и братья, 1961.
  • Поход на Мадрид